Кожны цывілізаваны народ шануе сваю мову, лічыць яе сваім бясцэнным духоўным набыткам. Высакародную традыцыю ўслаўлення сваёй мовы маюць і беларусы. У межах тыдня роднай мовы ў БарДУ праходзілі мерапрыемствы па ўшанаванню і вывучэнню беларускай мовы. Бібліятэка запрасіла сваіх карыстальнікаў на адкрыты прагляд літаратуры «Шануй роднае слова». У цэнтральнай чытальнай зале студэнты і госці ўніверсітэта атрымалі цікавыя сведкі пра беларускую мову на Беларусі і за мяжой, даведаліся пра выкладчыкаў, якія з захапленнем размаўляюць толькі па-беларуску, і з задавальненнем чыталі на памяць вершы на матчынай мове.

Фонд бібліятэкі БарДУ на беларускай мове складае каля 50000 назваў кніг і два дзесяткі назваў перыядычных выданняў. Мастацкая літаратура, часопісы, вучэбныя выданні и нават манаграфіі на беларускай мове чакаюць сваіх чытачоў на абанементах і ў чытальных залах бібліятэкі.