Экспазіцыя прымеркавана да 180-годдзя з дня нараджэння грамадскага дзеяча, паэта, празаіка, публіцыста, адваката Францішка Бенядзікта Багушэвіча (1840–1900).

Матэрыялы, якія прадстаўлены на выставе, даюць магчымасць больш поўна зразумець адметнасць Францішка Багушэвіча як асобы і творцы для свайго часу і асэнсаваць значэнне яго спадчыны для будучых пакаленняў.

 Запрашаем усіх неабыякавых у чытальную залу новых паступленняў.