Параю вам зборнік вершаў Рыгора Барадуліна “Ксты”, як узор духоўнай паэзіі. Паразважайце з паэтам над пытаннямі вечнага і зямнога, бо амаль кожны чалавек рана ці позна задумваецца над імі. Кніга вучыць любіць бліжняга, спагадаць яму. “Каб на зямлі жыццю цяплей было” – не рабі другому зла.  Актуальна на ўсе часы. Як добра, калі пасля сустрэчы з пазітыўным чаловекам, хочацца і самому рабіць нешта добрае, так і пасля кнігі – хочацца быць лепей.

Бібліятэка запускае серыю арт-сустрэч з пісьменнікамі “Я табе прэзентую свой твор”, дзе бібліятэкар прапануе прачытаць кнігу беларускага аўтара.

Арт-сустрэчу дапамагаюць зрабіць партрэты беларускага мастака Ф. І. Ляхновіча, які пры жыцці дараваў  іх у бібліятэку універсітэта.