21 лютага ў чытальнай зале новых паступленняў быў праведзены майстар-клас «Што напісана пяром…». Будучыя філолагі ў поўным захапленні ад ідэі выкарыстання сапраўднага гусінага пяра і чарніла напісалі пасланні сваім дарагім людзям на беларускай мове.

У цэнтральнай чытальнай зале для карыстальнікаў быў падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры  “Прыказкі і прымаўкі на кожны дзень”. Выстава атрымала інтэрактыўны працяг у супольнасці “Бібліятэка БарДУ” ( https://vk.com/biblio_bargu) у сацыяльнай сетцы УКантакце.

Супрацоўнікі бібліятэкі і выкладчыкі лінгвістычнага факультэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Мерапрыемства было падрыхтавана Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа і каналам «Культура» Беларускага радыё.

Бібліятэка БарДУ – тое месца, дзе беларускай мове штодня аказваюць пашану і павагу. Для чытачоў і гасцей  універсітэта рэгулярна рыхтуюцца мерапрыемствы і афармляюцца выставы на роднай мове. У 2024 годзе сярод такіх – папулярны бібліяграфічны абзор «Кнігі-юбіляры-2024», пастаянна дзейныя выставы «Бялынічы– культурная сталіца Беларусі», «Ведай сваё. Ф. Скарына і духоўна-кніжная спадчына Беларусі», «Старажытныя літаратурныя помнікі Беларусі. Напісанае застаецца», «Краіна выцінанкі».

Віншуем усіх з Міжнародным днём роднай мовы!